Расійская Федэрацыя

Марына Сінявокая

Пра гэты фотаздымак

Гэта я. Здымак быў зроблены ў Грайфсвальдзе ў 1946 годзе. Быў аддадзены загад атакаваць Грайфсвальд 28 красавіка 1945 года ў 6 гадзін раніцы. Усе батарэі павінны былі адкрыць артылерыйскі агонь, а самалёты – здзейсніць паветраныя налёты. Мы павінны зламіць гэты гарнізон з мінімальнымі стратамі з нашага боку. Каля 2-й гадзіны ночы назіральнікі паведамілі ў штаб, што з горада едуць тры чорных лімузіны з белымі сцягамі. Трэба было вырашыць, што рабіць далей. Камандзір загадаў упусціць машыны. У машыне было трое чалавек: першы намеснік камандзіра гарнізона, рэктар універсітэта і начальнік шпіталя, размешчанага на тэрыторыі ўніверсітэцкай клінікі. Яны прасілі нашага камандзіра пашкадаваць горад. Яны абвясцілі горад адчыненым. Яны прасілі нас не чапаць гараджан і параненых, так як ім няма куды ісці. Я перакладала гэтую размову. Вядома, гэта магло быць адцягваннем увагі дзеля эканоміі часу. Нам не было чаго губляць. Мы былі цалкам гатовыя да атакі, да таго ж у нас была магчымасць вельмі хутка захапіць горад і рушыць далей. Аднак мы вырашылі прыняць іх прапанову. Ніхто не хацеў забіваць шмат мірных жыхароў і параненых. Да таго ж універсітэт быў не толькі гістарычным і архітэктурным шэдэўрам; таксама гэта была самая вялікая бібліятэка ў Еўропе. Немцы апрацавалі і падпісалі акт аб капітуляцыі: разброіць гарнізон, размясціць баепрыпасы ў пазначаным месцы і пашыхтаваць усе ваенныя сілы на галоўнай плошчы горада, паставіць ахову ля складоў, каб пазбегнуць рабаванняў. Пасля гэтага нашы афіцэры адправіліся ў Грайфсвальд, а перамоўшчыкі засталіся з намі. Калі нашы афіцэры загінуць, немцаў расстраляюць. Задача была складаная, і нам давялося адмяніць аперацыю, каб усе батарэі не адкрылі агонь а 6-й раніцы і ўсе самалёты засталіся на зямлі. Калі будзе хоць адзін стрэл ці выбух, нашы афіцэры ў Грайфсвальдзе памруць. Усе хваляваліся. Нашы нервы былі выматаныя, калі настала 6-я раніцы. На шчасце, усё прайшло добра: не было ні воднага стрэлу і ні адзін самалёт не ўзляцеў. Мы ўздыхнулі з палёгкай. А 8 раніцы наш штаб адправіўся ў Грайфсвальд ў суправаджэнні невялікай групы бяспекі. У кожным акне была белая прасціна. На вуліцах нікога не было. Усе жыхары горада схаваліся: хто ў кватэрах, хто ў падвалах. Потым я даведалася, што Гітлер распаўсюджваў прапаганду, што рускія не бралі палонных, а проста ўсіх адразу расстрэльвалі. Мы бачылі выявы, у якіх рускіх салдат адлюстроўвалі ў выглядзе пачвараў з кінжаламі замест зубоў. Вядома, усе немцы былі ўзрушаныя. Горад здаўся, і адразу ж была створана наша камендатура, якая павінна была навесці ў горадзе парадак, каб у мірных жыхароў была спакойная атмасфера. Я працавала ў камэндатуры ў якасці перакладчыка. У пасляваенны перыяд я выйшла замуж у Германіі. За час службы ў войску ў мяне было шмат кавалераў, якія прызнаваліся ў сваіх пачуццях і рабілі мне прапановы, але мне ніхто не падабаўся, я была гатовая толькі да сяброўства. Мой будучы муж, палкоўнік Павал Сінявокі, быў прызначаны камендантам Грайфсвальда. Пазней Павал распавёў мне, што закахаўся ў мяне з першага погляду. Восенню 1946 года мы пажаніліся ў Грайфсвальдзе.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1946
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Грайфсвальдзе
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:Германія
Назва краіны ў цяперашні час:Германія

Дадатковая інфармацыя