Захаванне яўрэйскай гісторыі праз актыўную памяць
Russian: память (also transliterated pamyat’) in Belarusian: памяць (transliterated pamiać)
meaning: remembrance, memory, heritage
У 2002-2009 гадах Centropa ўзяла інтэрв’ю ў 117 пажылых яўрэяў у Расіі і Беларусі і папрасіла іх падзяліцца сваімі сямейнымі гісторыямі за ўсё XX стагоддзе. Разам з больш чым 1700 сямейнымі фотаздымкамі гэтыя асабістыя ўспаміны даюць унікальнае ўяўленне пра яўрэйскае жыццё.
Разам з мясцовымі партнёрамі Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ё. Рау і “Мемарыялам” мы выбралі дзесяць біяграфій, якія будуць суправаджацца навучальнымі матэрыяламі і мультымедыйнымі інструментамі. Наша мэта – звязаць выкладчыкаў і студэнтаў з яўрэйскай гісторыяй сваёй краіны і з суседзямі. У цяперашні час мы ствараем два кароткія біяграфічныя фільмы (15 хвілін) пра яўрэйскую гісторыю ў Беларусі і Расіі. Для стымулявання культурнага абмену мы запросім 75 мультыплікатараў з абедзвюх краін. Пачынаючы з кастрычніка 2020 года, мы таксама будзем прапаноўваць семінары і конкурс планаў урокаў для педагогаў абедзвюх краін. Лепшыя практычныя прыклады для навучання будуць загружаныя вясной 2021 года.
Памяць – адукацыйная праграма Centropa па гісторыі яўрэяў ХХ стагоддзя ў Беларусі і Расіі.
Ⓒ 2020 Centropa — Усе правы абаронены
Юрыдычная інфармацыя — Палітыка прыватнасці
Cookie Settings.