Беларусь, Расійская Федэрацыя

Цётка Алены Драпкінай па матчынай лініі

Пра гэты фотаздымак

На гэтым здымку – мая цётка Марыя Шабашава (дзявочае прозвішча – Хаютоўская).

Яна і мая мама былі двайнятамі. Нарадзілася яна ў Мінску, дзе скончыла гімназію, выйшла замуж за Шабашава і пераехала ў Ленінград.

Мае цёткі Мар’яся і Малка з’ехалі вучыцца ў Маскву, дзе пазней выйшлі замуж і дзе ў іх нарадзіліся дзеці. Яны абедзве выйшлі замуж за рускіх. Цётка Мар’яся была настаўніцай геаграфіі.

Цётка Малка ўсё жыццё працавала эканамістам на ткацкай фабрыцы, дзе яна была кіраўніком мясцовага аддзялення кампартыі [кіраўніком першаснай партыйнай арганізацыі на прадпрыемстве]. Прозвішча яе мужа было Сідараў.
Бабуля пабывала ў дачок у Маскве перад вайной. Яна паведаміла, што муж у Малкі – вельмі добры, хоць і гой. Абедзве цёткі перажылі вайну ў Маскве і дажылі да глыбокай старасці.

Цётка Поля выйшла замуж і з’ехала ў Кіеў. Там яна працягнула навучанне ў фармацэўтычнай школе і стала фармацэўтам. Цётка Соня вырашыла хадзіць на заняткі ў фармацэўтычную школу ў Мінску замест сястры, якая з’ехала, але ёй там сказалі: «Хаютоўская, вы крадзеце ў нас ўрокі». Я пачула гэтую гісторыю ўжо потым, ад сваякоў.

У брата маёй маці дзядзькі Давіда была сям’я, дзядзькі Міша і Шэйла не былi жанатыя. Цётка Поля жыла ў Кіеве; яна была фармацэўтам па спецыяльнасці, але не працавала: вяла хатнюю гаспадарку (у яе было двое дзяцей).

Яе муж быў галоўным рэвізорам Беларусі. Яго звалі Лазар Хаюцін. Яўрэй быў галоўным рэвізорам Беларусі! Цётка Поля, яе муж і іх дзеці Берта і Сара былі эвакуяваны ў Казахстан пад час вайны.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:невядома
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Мінск
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:СССР
Назва краіны ў цяперашні час:Беларусь

Дадатковая інфармацыя