Беларусь, Расійская Федэрацыя

Алена Драпкіна

Пра гэты фотаздымак

Так я трапіла ў маскоўскую дэсантную групу ў верасні-кастрычніку 1942 года, і з гэтага часу па ліпень 1944 года я была ў партызанах. Група вырасла ў брыгаду, брыгада – у злучэнне. Мы ўвесь час дзейнічалі ў адной мясцовасці. Наша база была ў вёсцы Стайкі.
У 1943 г. я была параненая ў спіну ў баі (асколак увайшоў мне ў спіну). Нашым партызанскім злучэннем кіравалі з цэнтра партызанскага руху ў Маскве. Потым нашым камандзірам стаў чэх Франц Дворак. Пасля ранення я трапіла ў партызанскі шпіталь.
Партызаны жылі ў зямлянках і зімой, і летам, не распранаючыся. Шпіталь быў таксама ў зямлянках. Там быў вельмі добры доктар Свістуненка.
Ён зрабіў мне пераліванне крыві, а потым мяне адправілі да гаспадароў хутара. Яны дапамаглі мне ачуняць: іх сям’я лаяльна ставілася да партызанаў і падтрымлівала іх.
Я стала камендантам вёскі, найбольш аддаленай ад нямецкага гарнізона. На нашай тэрыторыі было сем камендантаў. У нашых вёсках перыядычна з’яўляліся немцы.
Адзін раз падчас нарады тры каменданта блізкіх вёсак былі заспеты немцамі і расстраляныя. А да Марозаўкі (маёй вёскі) немцы баяліся набліжацца, так як на шляху было шмат іншых вёсак, якія кантраляваліся партызанамі. У 1944 годзе немцы блакіравалі нас падчас адступлення з боем. Яны падпалілі лес вакол, і мы не ведалі, куды ісці. Мы бегалі па лесе. Я апынулася з дзвюма дзяўчынкамі з нашай брыгады.
У нас былі з сабой сухары, але не было вады. У мяне быў абрэз вінтоўкі. Дзяўчынкі баяліся маёй вінтоўкі, так як без зброі мы маглі сысці за мясцовых жыхароў, а са зброяй маглі быць толькі партызанамі. У выніку мы вырашылі закапаць вінтоўку.
Увогуле, з 1942 году па 3 ліпеня 1944 году я была ў партызанскім атрадзе, а потым мы злучыліся з рэгулярнымі часткамі Чырвонай Арміі. Пасля гэтага мы атрымалі загад ачысціць лясы. Немцы разбіліся на невялікія групы і хаваліся ў лясах (у прыватнасці, добраахвотнікі з мясцовага насельніцтва).
Яны жылі ў нашых зямлянках, а мы іх шукалі. Гэта працягвалася прыкладна тыдзень. З-за гэтага я не патрапіла на парад у гонар вызвалення Мінска. Я апынулася ў Мінску пазней. Мяне з некалькімі дзяўчынамі адразу ж узялі на працу: мы былі сакратарамі (выдавалі талоны на ежу, дакументы, характарыстыкі).
Франц Дворак, мой камандзір, сказаў мне, што паколькі я была з самага пачатку ў партызанскім атрадзе, я павінна апісаць усё ў падрабязнасцях (ён жа не мог пісаць па-руску). Толькі пасля таго, як я гэта зрабіла, ён выдаў мне мае дакументы.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1944
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Мінская вобласць
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:CCCP
Назва краіны ў цяперашні час:Беларусь

Дадатковая інфармацыя