Беларусь

фрыдрых фалевіч з анатолем еўдакімавым

Пра гэты фотаздымак

На фатаграфіі я (злева). Мяне сфатаграфавалі з маім армейскім сябрам, старшыной нашага ўзвода Анатолем Еўдакімавым.

Мы прыехалі ў адпачынак і сфатаграфаваліся. Я даслаў гэтую фатаграфію маёй будучай жонцы Доры Ліфшыц ў Мінск, дзе яна тады вучылася, на памяць.

Дора і я перапісваліся ўвесь гэты час. Гэтая фатаграфія была зроблена ў Тэрмезе ў 1955 годзе.

Пасля заканчэння школы, я паступіў у Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум. Я адвучыўся там год, пасля чаго мяне прызвалі ў армію. Я змог працягнуць вучобу пасля абавязковай службы ў войску.

Я служыў ва Узбекістане, на савецка-аўганскай мяжы ў Тэрмезе. Я добра служыў у войску. Усё было добра. Я быў памочнікам камандзіра ўзвода. Нас было 30 чалавек ва ўзводзе. Я займаўся спортам у войску: бегам на кароткую дыстанцыю, футболам і гандболам.

Старэйшыя па званні падтрымлівалі мяне. Падчас службы я не сутыкаўся са скаргамі на антысемітызм і з праявамі антысемітызму. Я ўступіў у партыю ў 1955 годзе і пайшоў вучыцца ў вячэрнюю партшколу. Мяне выбралі ў склад парткама палка.

У мяне не было прычынаў для скаргаў. Усё было добра. Я б усім пажадаў такую спакойную службу ў войску, як у мяне. Адзінай праблемай быў клімат.

Тэрмез быў вядомы як самая гарачая кропка ў СССР. Жудасная летняя спякота пераносілася цяжка. Толькі гэта і засмучала ў той час.

У 1956 годзе мне далі месячны адпачынак і я паехаў у Слуцк. Падчас адпачынку я ажаніўся і калі я вярнуўся ў частку, я ўжо быў жанатым мужчынам.

З Дорай Ліфшыц, маёй жонкай, мы былі знаёмыя яшчэ са школы. Мы вучыліся ў адным класе і сябравалі. Дора была яўрэйкай і таксама была родам са Слуцка. Падчас маёй службы ў войску, мы з Дорай перапісваліся і высылалі адзін аднаму фатаграфіі.

Калі я прыйшоў у адпачынак, мы зарэгістравалі шлюб у аддзеле ЗАГС і арганізавалі сціплую святочную вячэру для блізкіх. Месяц водпуску праляцеў хутка і я вярнуўся ў вайсковую частку.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1955
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Тэрмез
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:CCCP
Назва краіны ў цяперашні час:Узбекістан

Дадатковая інфармацыя