Беларусь

Юлія Фалевіч

Пра гэты фотаздымак

На фатаграфіі – мая мама Юлія Фалевіч. Я памятаю, як мама пайшла ў цырульню і абрэзала валасы.

На зваротным шляху яна зайшла ў фотамайстэрню і зрабіла гэты здымак на памяць. Здымак быў зроблены ў Слуцку, у 1959 годзе.

Мае мама і тата пазнаёміліся ў Слуцку. Мама з’ехала з Капыля ў Слуцк у пошуках лепшых магчымасцяў для працы.

Яны пажаніліся дзесьці ў 1924-1925 годзе. Мама не працавала пасля таго, як выйшла замуж; мама была вельмі патрабавальная ў дачыненні да чысціні. Усё, уключна посуд, блішчэла.

Бацька займаў тады дастаткова адказную пасаду. Ён быў дырэктарам слуцкай базы «Белплодоовощ» і членам бюро Слуцкага райкама партыі. Заробка, які ён атрымліваў, было цалкам дастаткова для ўтрымання сям’і.

Пасля вайны, мама атрымала паведамленне пра тое, што бацька знік без вестак. Мы не гублялі надзею, што знойдзем яго, але гэтая надзея сыходзіла з гадамі.

Так як я быў непаўнагадовы, да 18 гадоў я атрымліваў невялікую пенсію ў сувязі са стратай бацькі. Гэтая пенсія была адзіным прыбыткам нашай сям’і.

Жыццё было цяжкім пасля вайны, і гэтых грошай зусім не хапала дзеля пакрыцця ўсіх выдаткаў. Мама працаваць не магла. Яна вельмі цяжка захварэла пасля нашага вяртання. Няма патрэбы казаць пра тое, што тыя пакуты і нягоды, усё тое, праз што мы прайшлі, уключна цяжкая праца на торфазаводзе, калі часта даводзілася працаваць, стоячы па калена ў вадзе, былі таму прычынай.

Часта бывала, што мама не магла ўстаць з ложка некалькі дзён запар. Брат і я павінны былі самі клапаціцца пра сябе і пра маму.

У 1963 годзе мая сям’я атрымала кватэру ў новым будынку недалёка ад цэнтра горада. Маме далі кватэру ў доме побач з намі. Я атрымаў ключы ад нашай новай кватэры, і калі мы з жонкай ўвайшлі туды, мы заплакалі ад шчасця.

Яшчэ доўга пасля пераезду туды мы былі перапоўненыя шчасцем. Я часта наведваў маму, і падтрымліваў яе, як мог. Мама памерла ў 1986 годзе.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1959
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Слуцк
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:CCCP
Назва краіны ў цяперашні час:Беларусь

Дадатковая інфармацыя