На фатаграфіі – выпускнікі вячэрняй партшколы, якая працавала пры доме афіцэраў у гарнізоне.
Я – трэці злева ў трэцім шэрагу, іншых я не памятаю. Мы правучыліся разам некалькі месяцаў, а потым раз’ехаліся па розных месцах і больш ніколі не сустракаліся.
Да ўсяго іншага, ужо столькі часу прайшло… Зроблены гэты здымак у Тэрмезе, у 1956 годзе.
Пасля заканчэння школы, я паступіў у Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум. Я адвучыўся там год, пасля чаго мяне прызвалі ў армію. Я змог працягнуць вучобу пасля абавязковай службы ў войску.
Я служыў ва Узбекістане, на савецка-аўганскай мяжы ў Тэрмезе. Я добра служыў у войску. Усё было добра. Я быў памочнікам камандзіра ўзвода.
Нас было 30 чалавек ва ўзводзе. Я займаўся спортам у войску: бегам на кароткую дыстанцыю, футболам і гандболам. Старэйшыя па званні падтрымлівалі мяне. Падчас службы я не сутыкаўся са скаргамі на антысемітызм і з праявамі антысемітызму.
Я ўступіў у партыю ў 1955 годзе і пайшоў вучыцца ў вячэрнюю партшколу. Мяне выбралі ў склад парткама палка. У мяне не было прычынаў для скаргаў.
Усё было добра. Я б усім пажадаў такую спакойную службу ў войску, як у мяне. Адзінай праблемай быў клімат. Тэрмез быў вядомы як самая гарачая кропка ў СССР.
Жудасная летняя спякота пераносілася цяжка. Толькі гэта і засмучала ў той час. У 1956 годзе мне далі месячны адпачынак і я паехаў у Слуцк. Падчас адпачынку я ажаніўся і калі я вярнуўся ў частку, я ўжо быў жанатым мужчынам.
З Дорай Ліфшыц, маёй жонкай, мы былі знаёмыя яшчэ са школы. Мы вучыліся ў адным класе і сябравалі. Дора была яўрэйка і таксама была родам са Слуцка.
Падчас маёй службы ў войску, мы з Дорай перапісваліся і высылалі адзін аднаму фатаграфіі. Калі я прыйшоў у адпачынак, мы зарэгістравалі шлюб у аддзеле ЗАГС і арганізавалі сціплую святочную вячэру для блізкіх.
Месяц водпуску праляцеў хутка, і я вярнуўся ў вайсковую частку.
Памяць – адукацыйная праграма Centropa па гісторыі яўрэяў ХХ стагоддзя ў Беларусі і Расіі.
Ⓒ 2020 Centropa — Усе правы абаронены
Юрыдычная інфармацыя — Палітыка прыватнасці
Cookie Settings.