Беларусь

Барыс Фалевіч і з сям’ёй

Пра гэты фотаздымак

На фатаграфіі – мая сям’я. Злева направа, стаяць: я, мая жонка Дора, мой малодшы сын Рыгор. Сядзяць:

Алена, жонка майго старэйшага сына Барыса, на руках у яе – яе малодшы сын Алег, старэйшы сын Барыса Аляксей і мой старэйшы сын Барыс. Гэтая фатаграфія была зроблена ў Слуцку, у 1985 годзе.

Пасля заканчэння школы мой старэйшы сын Барыс паступіў на факультэт цеплатэхнікі Беларускага політэхнічнага інстытута ў Мінску, цяперашні Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт.

Пасля заканчэння інстытута, яго размеркавалі ў Латвію. Не памятаю, у які горад. Барыс працаваў механікам, а потым дырэктарам ткацкай фабрыкі. Перад ад’ездам у Латвію ён ажаніўся з дзяўчынай са Слуцка.

Яны сябравалі ў школе. Жонка майго сына, Алена, – руская, але якое гэта мае значэнне? Важна тое, што яны кахаюць адзін аднаго і ў іх добрыя адносіны. У іх два сыны.

Старэйшы, Аляксей, нарадзіўся ў 1983 годзе, а Алег – у 1985 годзе. Нарадзіліся яны ў Латвіі. Мае ўнукі – сапраўдныя грамадзяне Латвіі. Яны вучыліся ў латвійскай школе і гавораць на латышскай мове. Цяпер яны – студэнты.

Мой сын – камерцыйны дырэктар кампаніі, а яго жонка працуе ў гандлёвай кампаніі. Яна кантралюе гандлёвыя кропкі кампаніі; гэта ўсё, што я ведаю пра яе працу.

Жыццё ў Латвіі стала цяжей пасля распаду СССР, але мой сын і яго сям’я не скардзяцца на жыццё. Яны вывучылі латышскую мову і здалі экзамены на веданне мовы.

Атрымалі яны і від на жыхарства ў Латвіі. Жывуць яны ў Латвіі ўжо 36 гадоў. Сын і яго сям’я задаволеныя сваім жыццём у гэтай краіне і не плануюць з’язджаць.

Яны прыязджаюць да нас раз ці два ў год, і я бачу, што ўсё ў іх добра. Дай ім Бог усяго добрага: калі шчаслівыя дзеці, шчаслівыя і бацькі.

Скончыўшы дзесяць класаў у Слуцку, мой малодшы сын Рыгор паступіў у вышэйшае ваенна-фінансавае вучылішча. Скончыўшы вучылішча, ён паездзіў па Савецкім саюзе, служыў ў розных вайсковых частках.

Ён быў ваенным фінансістам, служыў таксама ў палку Савецкай арміі ў Германіі. Вярнуўшыся з Германіі, ён служыў у Беларусі. Зараз мой сын – старэйшы выкладчык ваеннага факультэта кафедры фінансаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

Ён падпалкоўнік. Рыгор жанаты. Яго жонка Лілія – руская. У іх двое сыноў. Іх старэйшы сын Барыс нарадзіўся ў 1986 годзе.

Малодшы сын Аляксандр нарадзіўся ў 1988 годзе. Цяпер яны вучацца ва універсітэце. Значыць, наша прозвішча Фалевіч ня зьнікне. Яго атрымалі ў спадчыну мае чатыры ўнукі.

Рыгор не можа часта наведваць нас. У яго свая праца, сваё жыццё, але ён тэлефануе нам амаль кожны дзень. Ён клапоціцца пра нас і падтрымлівае нас, наколькі можа.

Нават добрае слова – добрая падтрымка для бацькоў. Я шчаслівы, што мае сыны знайшлі свой жыццёвы шлях, і што мы з жонкай прысутнічаем ў іх жыцці. Нашы сыны таксама добра ладзяць адзін з адным.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1985
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Слуцк
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:CCCP
Назва краіны ў цяперашні час:Беларусь

Дадатковая інфармацыя