Беларусь, Расійская Федэрацыя

Дзядзька Алены Драпкінай па матчынай лініі

Пра гэты фотаздымак

Гэты здымак зроблены ў Венгрыі ў 1945 годзе. На ім – брат маёй мамы Давід Хаютоўскі падчас яго службы ў Савецкай арміі.
У майго дзядулі Хаютоўскага і ў яго жонкі было 10 дзяцей: 7 дачок і 3 сыноў. Яны ўсе жылі ў Мінску. У брата маёй маці дзядзькі Давіда (1896 года нараджэння) была сям’я, дзядзькі Міша і Шэйл не былi жанатыя.
Немцы моцна бамбілі Мінск на другі дзень вайны (24 чэрвеня), а затым у горад увайшлі войскі. Наш сусед Шура Багдановіч (у яго жонка была яўрэйка і двое маленькіх дзяцей) прыехаў на вялікай машыне, забраў сваю сям’ю, бацькоў жонкі, нашу сям’ю і яшчэ дзве сям’і.
Мінск гарэў, усё было ў дыме, і ён вывез нас з Мінска (пазней аказалася, што мы рухаліся насустрач немцам). Мы ўцяклі ад пажараў, але не ад немцаў.
Мы прыехалі ў маленькі гарадок пад Мінскам, дзе правялі 10 дзён. Неўзабаве там пачаліся баі, і мы вярнуліся назад у Мінск пешшу.
Калі мы вярнуліся ў Мінск, аказалася, што наш дом разбамбілі. Побач з нашым домам быў ваенны шпіталь. Там расклалі палатно з чырвоным крыжом: думалі, што немцы, як цывілізаваныя людзі, шпіталь бамбіць не будуць. Немцы ж выкарыстоўвалі крыж у якасці мішэні і разбамбілі шпіталь.
Мы пайшлі да дзядулі. Ён, цётка Соня і двое маленькіх дзяцей не змаглі сысці падчас пажару з Мінска, але яны ацалелі падчас бамбёжкі: вакол згарэлі ўсе дамы, за выключэннем іх дома.
Калі я запыталася ў цёткі Соні, як яны ацалелі, яна адказала: «Лена, ты ж ведаеш, што я веру ў Бога; я была ўпэўненая, што Бог нас не пакіне».
Яны завесілі вокны мокрымі прасцінамі і так і выратаваліся. Муж цёткі Соні, Майсей, быў на Ленінградскім фронце; яны перапісваліся, але ў канцы вайны цётка Соня перастала атрымліваць лісты ад яго: мабыць, ён загінуў.
Дзядуля пасяліў нас у кватэры дзядзькі Давіда, якая таксама ацалела пры бамбёжцы (сям’я дзядзькі Давіда эвакуіравалася, а ключы ад кватэры дзядзька Давід пакінуў дзядулі).
Мяжа гета ішла па вуліцы, на якой знаходзілася кватэра дзядзькі Давіда. На жаль, наш бок вуліцы быў уключаны ў “рускі” раён, а процілеглы бок увайшоў у тэрыторыю гета.
Кватэра майго дзядзькі Давіда ацалела, але ў ёй жыў начальнік мясцовага КДБ. Мяне туды не пусцілі. На кватэры дзядулі я знайшла лісты ад цёткі Полі і дзядзькі Давіда.
З лістоў я даведалася, што цётка Поля, жонка дзядзькі Давіда, была эвакуявана ў Башкірыю. Мне таксама стала зразумела, што яны хочуць вярнуцца дадому. Я зрабіла ім выклік.
Цётка з дзецьмі прыехалі недзе ў снежні 1944 года або ў студзені 1945 года. Я ўсё распавяла цётцы, і нам удалося пасяліць яе з дзецьмі ў яе былой кватэры разам з новымі жыхарамі.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1945
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Славакія, акупаваная Венгрыяй, 1938 г.
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:Славакія, акупаваная Венгрыяй, 1938 г.
Назва краіны ў цяперашні час:Венгрыя

Дадатковая інфармацыя