Беларусь, Расійская Федэрацыя

Цётка Алены Драпкінай па матчынай лініі

Пра гэты фотаздымак

Гэты фотаздымак быў зроблены ў Мінску ў 20-ыя гады XX стагоддзя. На ім – мая цётка Соня.
Пасля смерці бабулі, яна жыла з дзядулем і рыхтавала для яго кашэрную ежу. Потым яна выйшла замуж, але па-ранейшаму выконвала кашрут.
Мой дзядуля працаваў у невялікай краме, уладальнікам якой ён быў. Фінансавае становішча сям’і было не вельмі добрым.
Дзядуля, цётка Соня і яе двое маленькіх дзяцей не змаглі сыйсці падчас пажару з Мінска, але яны ацалелі падчас бамбёжкі: вакол згарэлі ўсе дамы, за выключэннем іх дома.
Калі я запыталася ў цёткі Соні, як яны былі ацалелі, яна адказала: «Лена, ты ж ведаеш, што я веру ў Бога; я была ўпэўненая, што Бог нас не пакіне». Яны завесілі вокны мокрымі прасцінамі і так ўратаваліся.
Муж цёткі Соні, Майсей, быў на Ленінградскім фронце; яны перапісваліся, але ў канцы вайны цётка Соня перастала атрымліваць лісты ад яго: мабыць, ён загінуў.
Дзядуля пасяліў нас у кватэры дзядзькі Давіда, якая таксама ацалела пры бамбёжцы (сям’я дзядзькі Давіда эвакуіравалася, а ключы ад кватэры дзядзька Давід пакінуў дзядулі).
Мяжа гета ішла па вуліцы, на якой знаходзілася кватэра дзядзькі Давіда. На жаль, наш бок вуліцы быў уключаны ў “рускі” раён, а процілеглы бок ўвайшоў у тэрыторыю гета.
Цётка Соня была забітая ў Мінскім гета разам са сваімі маленькімі дзецьмі і маім дзядулем.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1920s
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Мінск
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:СССР
Назва краіны ў цяперашні час:Беларусь

Дадатковая інфармацыя