Беларусь

Барыс і Рыгор Фалевічы (пад Мінскам 1967)

Пра гэты фотаздымак

Мае сыны Барыс і Рыгор (справа) у беларускім доме адпачынку ў наваколлі Мінска, дзе мы звычайна былі ўлетку на адпачынку.

Я сфатаграфаваў сваіх сыноў у парку пры доме адпачынку; фатаграфія была зроблена ў 1967 годзе.

Я ажаніўся ў 1956 годзе. З Дорай Ліфшыц, маёй жонкай, мы былі знаёмыя яшчэ са школы. Наш старэйшы сын Барыс нарадзіўся ў 1958 годзе. У 1962 годзе нарадзіўся наш другі сын. Мы далі яму імя Рыгор ў памяць аб маім малодшым браце, які памёр у Слуцкім гета.

Я выхоўваў сваіх сыноў у тым жа духу, што і мой бацька нас з братамі, – сапраўднымі савецкімі дзецьмі. Яны выраслі і сталі добрымі савецкімі грамадзянамі. Я вельмі задаволены тым, што з іх атрымалася. Яны былі сябрамі партыі і перакананым камуністамі да распаду СССР.

Мая жонка і я размаўлялі дома на мове ідыш. Нашы сыны не гаварылі на ім, але разумелі мову. Я думаю, гэта вельмі важна, што ідыш – жывая мова ў нашай сям’і.

Пасля заканчэння школы мой старэйшы сын Барыс паступіў на факультэт цеплатэхнікі Беларускага політэхнічнага інстытута ў Мінску, цяперашні Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт.

Пасля заканчэння інстытута, яго размеркавалі ў Латвію. Не памятаю, у які горад. Барыс працаваў механікам, а потым дырэктарам ткацкай фабрыкі.

Перад ад’ездам у Латвію ён ажаніўся з дзяўчынай са Слуцка. Яны сябравалі ў школе.

Скончыўшы дзесяць класаў у Слуцку, мой малодшы сын Рыгор паступіў у вышэйшае ваенна-фінансавае вучылішча.

Скончыўшы вучылішча, ён паездзіў па Савецкім саюзе, служыў ў розных вайсковых частках. Ён быў ваенным фінансістам, служыў таксама ў палку Савецкай арміі ў Германіі.

Вярнуўшыся з Германіі, ён служыў у Беларусі. Зараз мой сын – старэйшы выкладчык ваеннага факультэта кафедры фінансаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Ён падпалкоўнік.

Рыгор жанаты. Яго жонка Лілія – руская.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:1967
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:пад Мінскам
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:CCCP
Назва краіны ў цяперашні час:Беларусь

Дадатковая інфармацыя