Беларусь, Расійская Федэрацыя

Бабуля Алены Драпкінай па матчынай лініі

Пра гэты фотаздымак

На гэтым фотаздымку – мая бабуля. Зроблены ён у 1927 годзе ў Мінску. Бабулі было тады 53 гады. Я вельмі добра яе памятаю.
Мая бабуля па матчынай лініі памерла ў 1934 годзе; яе звалі Дзіна-Рэйзл Хаютоўская. Яна была хатняй гаспадыняй, маці 10 дзяцей: 7-х дачок і 3-х сыноў. Я вельмі добра памятаю бабулю: яна часта брала мяне на шпацыр, і мы шмат размаўлялі.
Памятаю, аднойчы я спытала ў яе: «Бабуля, а Бог ёсць?» Бабуля сказала, што ня ведае, і папрасіла мяне не пытацца пра гэта дзядулю. Бабуля не насіла парык або хустку, але дома яна выконвала кашрут і адзначала святы.
Майго дзядулю (бацьку мамы) клікалі Эль Хаютоўскі, але мы ўсе называлі яго дзядуля. Ён нарадзіўся ў 1870 годзе, а загінуў у Менскім гета ў 1941-м. Ён быў вельмі набожны чалавек: ён ніколі не еў па-за домам, бо кашруту нідзе вакол не выконвалі.
Дарэчы, мае бацькі не выконвалі кашруту. Толькі адна наша сваячка, мая цётка Соня, выконвала кашрут, калі яна жыла разам з дзядулем і бабуляй.
Пасля смерці бабулі, яна жыла з дзядулем і рыхтавала для яго кашэрную ежу. Потым яна выйшла замуж, але па-ранейшаму выконвала кашрут.
Мой дзядуля працаваў у невялікай краме, уладальнікам якой ён быў. Фінансавае становішча сям’і было не вельмі добрае. Усе дзеці хацелі вучыцца, але такой магчымасці не было: у той час (пры цары) у дачыненні да яўрэяў ўжывалася пяціпрацэнтная квота. Старэйшыя дзеці (мая мама, цётка Маня і цётка Соня) скончылі гімназію ў Мінску.
Дзве іх дачкі (Мар’яся і Малка), мае цёткі, з’ехалі вучыцца ў Маскву, дзе пазней выйшлі замуж і дзе ў іх нарадзіліся дзеці. Яны абедзве выйшлі замуж за рускіх.
Цётка Мар’яся была настаўніцай геаграфіі. Цётка Малка ўсё жыццё працавала эканамістам на ткацкай фабрыцы, дзе яна была кіраўніком мясцовага аддзялення кампартыі [кіраўніком першаснай партыйнай арганізацыі на прадпрыемстве].
Прозвішча яе мужа была Сідараў. Бабуля наведала дачок у Маскве перад вайной. Яна паведаміла, што ў муж у Малкі – вельмі добры, хоць і гой. Абедзве цёткі перажылі вайну ў Маскве і дажылі да глыбокай старасці.
Дзядуля выконваў яўрэйскія традыцыі, наведваў сінагогу. Заўсёды насіў капялюш. Памятаю, калі ён маліўся, ён накладаў тфілін на лоб і руку. У яго таксама меўся таліт.
Іх шостая дачка цётка Поля выйшла замуж і з’ехала ў Кіеў. Там яна працягнула навучанне ў фармацэўтычнай школе і стала фармацэўтам.
Цётка Соня вырашыла хадзіць на заняткі ў фармацэўтычную школу ў Мінску замест сястры, якая з’ехала, але ёй там сказалі: «Хаютоўская, вы крадзеце ў нас урокі». Я пачула гэтую гісторыю ўжо потым, ад сваякоў.
Астатнія дзеці жылі ў Мінску. У брата маёй маці дзядзькі Давіда была сям’я, дзядзькі Міша і Шэйл не былi жанатыя. Цётка Поля жыла ў Кіеве; яна была фармацэўтам па спецыяльнасці, але не працавала: вяла хатнюю гаспадарку (у яе было двое дзяцей).
Яе муж быў галоўным рэвізорам Беларусі. Яго звалі Лазар Хаюцін. Яўрэй быў галоўным рэвізорам Беларусі! Цётка Поля, яе муж і іх дзеці Берта і Сара былі эвакуіраваны ў Казахстан падчас вайны. Там Лазару далі бронь, бо ўлады лічылі яго буйным спецыялістам.
Пасля вайны я вярнулася ў Мінск (я працавала там у гарвыканкаме), і выслала ім у Казахстан выклік [Афіцыйнае запрашэнне на пражыванне ў Мінску пасля вызвалення горада ў ліпені 1944 года, прадугледжанае гарадскімі ўладамі для эвакуяваных грамадзян у якасці часовых абмежавальных мер.
Абмежавальныя меры былі ўведзеныя ў сувязі з моцным разбурэннем жыллёвага фонду, камунальна-бытавых службаў і вострым недахопам жылля. Для ўезду ў Мінск неабходна было мець афіцыйнае запрашэнне ад міністэрства, завода, арганізацыі або ад члена сям’і, які жыве ў горадзе]. Дзякуючы выкліку, яны змаглі вярнуцца ў Мінск у 1945 годзе.
Дзядуля і бабуля размаўлялі паміж сабой на мове ідыш, але яны таксама маглі размаўляць на рускай. Я дрэнна памятаю іх дом, так як мы жылі асобна.
У нас было шмат стрыечных братоў і сясцёр, з якімі мы сябравалі. Дзядуля ўсіх нас вельмі любіў, а мы любілі яго. Ён часта гуляў з намі ў гульні.

Прачытайце біяграфію

Пра гэты фотаздымак

Год, калі быў зроблены фотаздымак:19927
Месца, дзе быў зроблены фотаздымак:Мінск
Назва краіны падчас стварэння фотаздымка:CCCP
Назва краіны ў цяперашні час:Беларусь

Дадатковая інфармацыя

Знайдзіце гэта фота на галоўным сайце Centropa.